Logo Polskiego Radia
Print

Падчас адмысловай акцыі будуць шукаць новы дом для сабак і катоў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.04.2019 16:51
Дабрачынная акцыя для жывёл “Дарога дадому” адбудзецца 14 красавіка ў Менску.
www.pixabay.com/Public Domain

Гасьцей будуць сустракаць больш за 60 сабак і катоў самых розных памераў, узростаў і афарбовак. Усе гадаванцы здаровыя, прышчэпленыя і любяць мець кантакт з людзьмі. Пераканацца ў гэтым можна будзе асабіста, пагуляўшы з чатырохногімі ўдзельнікамі.

Дапамогу тым, хто вырашыць забраць гадаванца з прытулку, акажуць шматлікія спэцыялісты. На працягу ўсяго дня на выставе будуць працаваць вэтэрынарныя ўрачы, кінолягі і экспэрты па харчаваньню жывёл.

Наведвальнікаў чакаюць выступы беларускіх артыстаў, тэматычныя фотазоны, займальныя майстар-клясы, а таксама дабрачынны аўкцыён, усе сродкі з якога будуць накіраваныя на дапамогу жывёлам з прытулкаў.

Самым маленькім гасьцям выставы не дадуць засумаваць аніматары і аквагрымэры.

Час працы – з 13:00 да 18:00, уваход вольны. Акцыя арганізаваная грамадзкім аб'яднаньнем «Эгіда» і брэндам кармоў для хатніх жывёл Purina.

паводле Naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт