Logo Polskiego Radia
Print

Галоўным ідэолягам стаў чалавек, для якога важная беларуская мова

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.04.2019 14:48
Галоўным спэцыялістам упраўленьня ідэалёгіі Адміністрацыі прэзыдэнта стаў гісторык, які абараніў дысэртацыю па-беларуску.
foto: startidea.by

Як стала вядома «Нашай Ніве», у сакавіку галоўным спэцыялістам упраўленьня ідэалёгіі Адміністрацыі прэзыдэнта стаў гісторык Аляксандар Канойка.

Дагэтуль Канойка быў намесьнікам дэкана Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта імя Максіма Танка, дацэнтам катэдры агульнай гісторыі і мэтодыкі выкладаньня гісторыі.

Паходзіць ён з Клічава. Вучыўся ў БДПУ на гісторыка, летась скончыў яшчэ і Акадэмію кіраваньня, чытае лекцыі па археалёгіі Беларусі, а таксама па краязнаўстве.

Кандыдацкую дысэртацыю («Роля транспарту ў эканамічным разьвіцьці Беларусі (1772–1914 гг.») абараняў па-беларуску. Летась Канойка абараніў і доктарскую дысэртацыю – «Эканамічныя фактары фармаваньня індустрыяльнага грамадзтва ў Беларусі ў канцы 18-га – пачатку 20-га стагоддзя».

Разам з гэтым Канойка – актывіст «Белай Русі», узначальваў унівэрсытэцкую філію.
Адметны факт, што беларуская мова выглядае для Канойкі базавай каштоўнасьцю – ён карыстаецца ёй у фэйсбуку, у тым ліку для таго, каб апісваць важныя падзеі ўласнага жыцьця. У прыватнасьці, па-беларуску ён напісаў пра тое, што яго сын Іларыён пайшоў у школу.

Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт