Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка загадаў навесьці жалезны парадак на Магілёўшчыне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.04.2019 14:02
Усталёўваць дысцыпліну ў парадак будуць нядаўна звольненыя міністар сельскай гаспадаркі ды віцэ-прэм'ер.
Foto: translacja na youtube.com

Парадак наводзіць будуць Леанід Заяц на пасадзе старшыні Магілёўскага аблвыканкама, і Міхаіл Русы на пасадзе памочніка прэзыдэнта – інспэктара па Магілёўскай вобласьці. Беларускі кіраўнік прыняў сёньня адпаведныя рашэньні.

На днях згаданыя чыноўнікі страцілі свае пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня і віцэ-прэмʼера. Аляксандар Лукашэнка патлумачыў, што гэта іх адказнасьць за ўсё, што адбывалася ў сфэры сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

Беларускі кіраўнік запрасіў Міхаіла Русага і Леаніда Зайца да сябе на размову, каб агучыць прынятае рашэньне. Ён даў загад, каб яны ўдваіх паехалі ў Магілёўскую вобласьць ды навялі там жалезны парадак. У першую чаргу, дзеля гэтага трэба правесьці пасяўную па тэхналёгіі, сказаў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік дазволіў дзеля навядзеньня парадку перавесьці Магілёўшчыну нават на ваеннае становішча. «Вы як грамадзяне Беларусі мой загад павінны выканаць. Выкарыстоўвайце любыя законныя мэтады, любы законны сродак, каб там навесьці парадак і даказаць, што вы тэхналягічныя і сапраўдныя мужыкі», – рэзюмаваў Лукашэнка.

Паводле Белта/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт