З 31 сакавіка авіякампанія «Белавія» пераходзіць на летні расклад
Авіякампанія «Белавія» ўводзіць новы расклад руху самалётаў у рамках сэзона «Лета 2019» з 31 сакавіка па 26 кастрычніка.
Як паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка, у летнім сэзоне плянуецца працяг выкананьня рэйсаў зімовага раскладу ў Варонеж з частатой чатыры рэйсы ў тыдзень, а таксама ў Кішынёў, пры гэтым палёты ў сталіцу Малдовы будуць выконвацца штодзень.
У параўнаньні з сэзонам «Лета 2018» авіякампанія плянуе павелічэньне колькасьці рэйсаў у Барсэлёну, Рыгу, Сочы, Стамбул да шасьці рэйсаў у тыдзень, а ў Алматы, Баку й Бэрлін да пяці. Палёты ў Караганду й Паўладар будуць выконвацца два разы на тыдзень, у Ерэван – тры. З новага летняга сэзона палёты ў Будапэшт і Краснадар павялічацца да чатырох раз у тыдзень, а ў Парыж да 11. Для зручнасьці пасажыраў у пэрыяд адпачынкаў у Ларнаку будзе выконвацца да пяці рэйсаў на тыдзень, у Тэль-Авіў да сямі рэйсаў на тыдзень акрамя суботы, па чацьвяргах два рэйсы ў дзень.
Акрамя таго, авіякампанія адкрывае новы рэгулярны напрамак Менск – Талін – Менск з частатой чатыры рэйсы ў тыдзень (па панядзелках, аўторках, чацьвяргах і суботах), а з 22 красавіка пачне выконваць рэгулярныя палёты ў аэрапорт «Шарамецьцева» двойчы ў дзень.
На летні сэзон заплянавана адкрыцьцё новых чартэрных кірункаў з вылетам з Менска па наступных маршрутах: Ханьян (Грэцыя), Лямэцыя-Тэрмэ (Італія) і аднаўленьне пасьля працяглага перапынку палётаў у Энфіду (Туніс).
Што тычыцца новых чартэрных праграм з абласных аэрапортаў краіны, то «Белавія» плянуе адкрыць рэйсы зь Берасьця, Горадні й Магілёва ў Энфіду, а таксама з Гомеля ў Манасьцір (Туніс).
Усяго ў летнім сэзоне плянуецца павелічэньне частот па 15 напрамках, таксама з’явяцца два новых маршруты. Колькасьць чартэрных рэйсаў павялічыцца больш чым на 15 працэнтаў.
Авіякампанія «Белавія» ўводзіць новы расклад руху самалётаў у рамках сэзона «Лета 2019» з 31 сакавіка па 26 кастрычніка.
Як паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка, у летнім сэзоне плянуецца працяг выкананьня рэйсаў зімовага раскладу ў Варонеж з частатой чатыры рэйсы ў тыдзень, а таксама ў Кішынёў, пры гэтым палёты ў сталіцу Малдовы будуць выконвацца штодзень.
У параўнаньні з сэзонам «Лета 2018» авіякампанія плянуе павелічэньне колькасьці рэйсаў у Барсэлёну, Рыгу, Сочы, Стамбул да шасьці рэйсаў у тыдзень, а ў Алматы, Баку й Бэрлін да пяці. Палёты ў Караганду й Паўладар будуць выконвацца два разы на тыдзень, у Ерэван – тры. З новага летняга сэзона палёты ў Будапэшт і Краснадар павялічацца да чатырох раз у тыдзень, а ў Парыж да 11.
Для зручнасьці пасажыраў у пэрыяд адпачынкаў у Ларнаку будзе выконвацца да пяці рэйсаў на тыдзень, у Тэль-Авіў да сямі рэйсаў на тыдзень акрамя суботы, па чацьвяргах два рэйсы ў дзень.

зьвязда/вс