У Берасьці адбылася эксгумацыя 1214 ахвяр Галакосту
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
29.03.2019 11:48
Непадалёк беларуска-польскай мяжы завершаныя працы па эксгумацыі на брацкай магіле на месцы былога гета.
Ілюстрацыйны здымакFoto: pixabay.com/CC0
У яме памерамі 4 на 40 мэтраў знойдзеныя парэшткі 1214 ахвяр Галакосту.
Нацысты забілі габрэяў ды пахавалі на глыбіні каля пяці мэтраў. Брацкая магіла была выяўлена раней у гэтым годзе падчас будаўнічых прац.
На месца былі выкліканыя жаўнеры спэцыялізаванага пошукавага батальёна, якія правялі эксгумацыю.
Выяўленыя парэшткі перапахаваюць на мясцовых могілках «Паўночныя», побач з помнікам ахвярам Галакосту. На месцы, дзе былі знойдзеныя парэшткі ахвяраў гета будзе створаная створана зялёная зона.
Да вайны ў Берасьці жыло каля 24 000 габрэяў. Берасьцейскае гета было створана нацыстамі ў сьнежні 1941 года. У наступным годзе, гітлераўцы расстралялі каля 17 тысяч габрэяў за межамі горада, і каля 5000 у гета. Уратаваліся адзінкі.
ПР/юл