Па сярэднім надоі на карову Беларусь адстала ад Украіны й Расеі на 1000 кг
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.03.2019 15:38
                    
                    У Расеі і Ўкраіне аграрны сэктар быў разьдзяржаўлены, у Беларусі ён фактычна застаецца пад пільным цэнтралізаваным кантролем дзяржавы.
                
                         Myriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain
Myriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Па сярэднім надоі на карову Беларусь адстала ад Украіны й Расеі на 1000 кг
Разгон Аляксандрам Лукашэнкам кіраўніцтва аграрнай сфэры зьвярнуў увагу на жывёлагадоўлю. А яе стан сапраўды далёкі ад сусьветнага маштабу, што можна сьцьвердзіць на падставе статыстычных дадзеных.
І так, у сярэднім украінская карова ў 2018 годзе дала 6054 кг малака, расейская – 6094 кг. У той жа час беларуская карова ў тым самым годзе ў сярэднім дала толькі 5004 кг – і гэта рэкордны для краіны год.
Надоі ва Ўкраіне й Расеі адстаюць ад паказчыкаў Латвіі й яшчэ больш радыкальна адстаюць ад Эстоніі ці Фінляндыі, дзе кожная карова дае больш за 9000 кг малака.
Што да Беларусі, то краіна знаходзіцца ў хвасьце як па надоях, так і па заробках у сельскагаспадарчай сфэры.

наша ніва/вс