Logo Polskiego Radia
Print

Загінула 400 індыкоў, бусел і лунь

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.03.2019 15:05
Пад Асіповічамі згарэў адзіны ў Беларусі прытулак для птушак.
pixabay.com/CC0

Пажар адбыўся сёньня, 27 сакавіка, каля 5 гадзін раніцы. Гаспадыня прытулку Жанна Сашчанка расказвае, што сярод ночы пачулі трэск, у іх у доме выбіла лічыльнікі.

Выбеглі на двор і ўбачылі, што ў вальерах, дзе птушкі, шугае полымя.

«Птушкі былі напужаныя, гвалт, піск, мы вымушаныя былі адкрыць вальеры, праз гэта зьбеглі 2 страусы. Але бусла, луня і 400 індыкоў уратаваць не ўдалося. Яны згарэлі».

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт