Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2019 14:54
Вандалы размалявалі помнікі „зоркамі Давіда” й антысэміцкімі надпісамі.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

У Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму
Вандалы размалявалі помнікі „зоркамі Давіда” й антысэміцкімі надпісамі.
У Курапатах чарговы акт вандалізму. Невядомыя размалявалі фарбай афіцыйны памятны знак і помнік габрэйскім ахвярам НКВД. На абодва аб’екты насеныя „зоркі Давіда”, старажытны габрэйскі сымбаль.
Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку лідар „Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч. Ён сказаў, што пашкоджаныя два помнікі.
20 сакавіка актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю „Поедем поедим” каля народнага мэмарыялу, расказалі, што ў Курапатах невядомыя павалілі адразу 14 крыжоў. Двойчы ад пачатку году быў пашкоджаны мэмарыяльны знак ад прэзыдэнта ЗША „Лава Клінтана”.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт