У Беларусі адзначаюць Дзень Волі
Мітынгі й канцэрты ў Горадні й Менску санкцыянаваныя ўладамі.
Асноўныя сьвяткаваньні з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 году), якую дэмакратычная грамадзкасьць адзначае як Дзень Волі, праходзяць у гэтыя выхадныя ў Горадні й Менску. Мітынгі й канцэрты санкцыянаваныя ўладамі.
Сьвяточныя мерапрыемствы ў Гродне адкрые сёньня апоўдні малебен у Барысаглебскай царкве. У 13.00 у Каложскім парку пачнецца мітынг, на якім выступяць грамадзкія актывісты й палітыкі. Яго працягне канцэрт з удзелам папулярных беларускіх гуртоў — Volski, "Дай дарогу!", Dzeciuki, "Крама", а таксама Зьмітра Вайцюшкевіча. На 17.30 заплянаваны яшчэ адзін малебен, у Фарным касьцёле.
Арганізацыяй мітынгу й канцэрта ў Горадні займаюцца мясцовыя актывісты пры падтрымцы аднадумцаў з усёй Беларусі й культурнай пляцоўкі "Арт Сядзіба".
24 сакавіка сьвяткаваньні працягнуцца ў Менску, у Кіеўскім сквэры. Пачатак мітынгу — 13.00. На ім чакаецца выступленьне палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў, а таксама плянуецца падпісаньне рэзалюцыі ў падтрымку незалежнасьці Беларусі. Пасьля мітынгу адбудзецца канцэрт, у праграме якога заяўленыя гурты "Дай дарогу!", Р.С.П., N.R.M, "Няхай", КаS, "Водар".
У сталіцы арганізацыяй сьвята займаюцца рух "За Свабоду", Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) й аргкамітэт партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
І ў Мінску, і ў Гродне падчас сьвяткаваньняў будзе праводзіцца збор сродкаў для пакрыцьця выдаткаў на арганізацыю канцэртаў. Як паведаміў лідар руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, выдаткі на сьвята ў сталіцы перавысяць 12.000 рублёў. Зь іх на забесьпячэньне бясьпекі міліцыяй (чаго патрабуюць ад арганізатараў улады) пойдзе больш як 3.800 рублёў. Пакуль удалося сабраць толькі 2.000. Арганізатары канцэрта ў Горадні паведамілі, што сумы, сабранай на краўдфандынгу, хапае для аплаты толькі асноўнай часткі выдаткаў, таму збор сродкаў будзе працягнуты.
Напярэдадні Дня Волі ГУУС Мінгарвыканкама апублікавала на сваім сайце напамін аб правілах паводзін падчас масавых мерапрыемстваў. Сярод забаронаў, на якія ўказвае ГУУС, ёсьць забарона на выкарыстаньне афіцыйна незарэгістраваных сьцягоў, эмблем і знакаў. Аднак, як сьцьвярджаюць арганізатары мітынгу-канцэрта ў Кіеўскім сквэры, гэта пытаньне ўздымалася на сустрэчы ў гарвыканкаме й прадстаўнікі сталічнай міліцыі запэўнілі, што людзей са значкамі або бел-чырвона-белымі стужкамі чапаць ня будуць.
Не забаронена таксама выкарыстаньне бел-чырвона-белых сьцягоў непасрэдна ў час правядзеньня мерапрыемстваў. (У мінулым годзе, нагадаем, міліцыя затрымлівала ў Менску людзей, якія ішлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі пасьля заканчэньня мітынгу-канцэрта каля опэрнага тэатра).
Акрамя мітынгу з канцэртам 24 сакавіка ў Менску ў кавярні-рэстаране "Грай" пройдзе лекторый "Школа БНР", на якім гісторыкі распавядуць пра сымбалі БНР. Пасьля лекцый заплянаваны канцэрт з удзелам гуртоў Naka, "Мутнае вока", ":B:N".
Гадавіна абвяшчэньня БНР таксама будзе адзначацца ў іншых гарадах Беларусі. Так, у Віцебску ў арт-пабе Torvald 24 сакавіка пройдзе канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча, а 25 сакавіка тут плянуецца ўскладаньне кветак да помнікаў князю Альгерду й пісьменьніку Ўладзіміру Караткевічу. У Магілёве ў гасьцініцы "Губернская" ў нядзелю адбудзецца прыём, арганізаваны мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі. У Гомелі прадстаўнікі грамадзкасьці плянуюць 25 сакавіка ўскласьці кветкі да магілы эмісара БНР Цімафея Вострыкава й да дома, дзе жыла міністар БНР Палута Бадунова.
belapan.by/аз
Асноўныя сьвяткаваньні з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 году), якую дэмакратычная грамадзкасьць адзначае як Дзень Волі, праходзяць у гэтыя выхадныя ў Горадні й Менску. Мітынгі й канцэрты санкцыянаваныя ўладамі.
Сьвяточныя мерапрыемствы ў Гродне адкрые сёньня апоўдні малебен у Барысаглебскай царкве. У 13.00 у Каложскім парку пачнецца мітынг, на якім выступяць грамадзкія актывісты й палітыкі. Яго працягне канцэрт з удзелам папулярных беларускіх гуртоў — Volski, "Дай дарогу!", Dzeciuki, "Крама", а таксама Зьмітра Вайцюшкевіча. На 17.30 заплянаваны яшчэ адзін малебен, у Фарным касьцёле.
Арганізацыяй мітынгу й канцэрта ў Горадні займаюцца мясцовыя актывісты пры падтрымцы аднадумцаў з усёй Беларусі й культурнай пляцоўкі "Арт Сядзіба".
24 сакавіка сьвяткаваньні працягнуцца ў Менску, у Кіеўскім сквэры. Пачатак мітынгу — 13.00. На ім чакаецца выступленьне палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў, а таксама плянуецца падпісаньне рэзалюцыі ў падтрымку незалежнасьці Беларусі. Пасьля мітынгу адбудзецца канцэрт, у праграме якога заяўленыя гурты "Дай дарогу!", Р.С.П., N.R.M, "Няхай", КаS, "Водар".
У сталіцы арганізацыяй сьвята займаюцца рух "За Свабоду", Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) й аргкамітэт партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
І ў Мeнску, і ў Гoрaднi падчас сьвяткаваньняў будзе праводзіцца збор сродкаў для пакрыцьця выдаткаў на арганізацыю канцэртаў. Як паведаміў лідар руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, выдаткі на сьвята ў сталіцы перавысяць 12.000 рублёў. Зь іх на забесьпячэньне бясьпекі міліцыяй (чаго патрабуюць ад арганізатараў улады) пойдзе больш як 3.800 рублёў. Пакуль удалося сабраць толькі 2.000.
Арганізатары канцэрта ў Горадні паведамілі, што сумы, сабранай на краўдфандынгу, хапае для аплаты толькі асноўнай часткі выдаткаў, таму збор сродкаў будзе працягнуты.