Logo Polskiego Radia
Print

Стала вядома хто выступіць на Дзень волі ў Горадні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.03.2019 15:42
Сьвяткаваньне ў Горадні 23 сакавіка ладзяць грамадзкія актывісты ініцыятывы «БНР'101».
«Дзецюкі»" з канцэртам у Варшаве«Дзецюкі»" з канцэртам у ВаршавеAliaksandr Papko/radyjo.net

Лявон Вольскі, «Дзецюкі», «Крама» «Дай Дарогу!» выступяць на канцэрце да Дня Волі ў Горадні.

Нагадаем, што сьвяткаваньне ў Горадні 23 сакавіка ладзяць грамадзкія актывісты ініцыятывы «БНР'101». Акцыя павінна прайсьці ў суботу ў Каложскім парку з 13:00 да 17:00.

Палітыкі анансавалі мітынг і канцэрт на наступны дзень (24 сакавіка) у Менску ў Кіеўскім сквэры з 13:00 да 17:00

Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Мікалай Статкевіч лічыць ганебнай сытуацыю, што склалася вакол сьвяткаваньня Дня Волі – 2019.

Як распавёў палітык у інтэрвію belsat.eu, БНК фармальнае рашэньне наконт фармату адзначэньня Дня Волі прыме ў чацьвер, але сам Статкевіч ня бачыць сэнсу ў далучэньні да арганізацыі канцэрту ў Горадні або ў Кіеўскім сквэры ў Менску.

Ладзіць асобныя акцыі БНК пакуль таксама не плянуе.

Паводле Статкевіча, год таму частка дэмакратычнай апазыцыі фактычна «здала палітычны складнік Дня Волі, які быў заўсёды»: яны адмежаваліся ад пратэстнай акцыі на плошчы Якуба Коласа і засяродзіліся выключна на арганізацыі сьвяточнага канцэрту, на якім самі забаранілі палітычныя лёзунгі, – лічыць Статкевіч.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт