У Радзе Эўропы заявілі, што Беларусь не выконвае антыкарупцыйных стандартаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.03.2019 14:16
                    
                                 
                
                
                    З 49 дзяржаваў— Беларусь адзіная не дала дазволу на публікацыю дакладаў аб ацэнцы  стандартаў барацьбы з карупцыяй. 
                
                
                    
                         www.pixabay.com/RJA1988/CC0 Creative Commons
www.pixabay.com/RJA1988/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Антыкарупцыйны орган Рады Эўропы — Група дзяржаў па барацьбе з карупцыяй (GRECO) — выступіў з дэклярацыяй, у якой крытыкуе Беларусь за невыкананьне антыкарупцыйных стандартаў.
Гэта першы падобны дакумэнт за ўсю гісторыю GRECO, адзначае прэс-служба Рады Эўропы.
Як адзначаецца ў дакумэнце, з моманту, калі ў 2012 годзе GRECO адрасавала Беларусі 24 рэкамэндацыі ў сфэры барацьбы з карупцыяй, 20 рэкамэндацый так і засталіся нявыкананымі.
Праводзячы ацэнку сытуацыі ў Беларусі, GRECO неаднаразова прыходзіла да высновы, што ўзровень выкананьня рэкамэндацый быў вельмі нізкі і «ў цэлым незадавальняючы».
З 49 дзяржаваў— удзельніц GRECO Беларусь адзіная так і не дала дазволу на публікацыю дакладаў аб ацэнцы або аб захаваньні стандартаў у сфэры барацьбы з карупцыяй. У сувязі з гэтым публікаваліся толькі рэзюмэ справаздач. У адным з іх, у прыватнасьці, адзначалася, што «цяжка вызначыць рэальныя маштабы карупцыі ў Беларусі і тыя формы, якія яна прымае», але «карупцыя лічыцца сыстэмнай у гэтай краіне».
Як адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы, у значнай большасьці  рэкамэндацый, адрасаваных Беларусі, гаворка ідзе пра асноўныя  антыкарупцыйныя патрабаваньні: умацаваньне незалежнасьці судовай сыстэмы і пракуратуры, пашырэньне самастойнасьці ў працы праваахоўных органаў, абмежаваньне недатыкальнасьці некаторых катэгорый асобаў.
svaboda.org/яс