Улады Горадні дазволілі сьвяткаваць #БНР101
Сьвяткаваньне адбудзецца ў суботу 23 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.
Сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу 23 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.
Праграма разьлічаная з 13:00 да 17:00. Цяпер арганізатары дапрацоўваюць сьпіс выступоўцаў. Днямі стане вядомая дакладная праграма сьвяткаваньня.
„У нас вялікі фармат сьвяткаваньня: фуд-корты, фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, канцэрт, выступы. Усё ў поўным аб’ёме. Дазволеная сымболіка, датычная падзеі, і ўсякая зарэгістраваная”, - адзначыў адзін з арганізатараў захаду Вадзім Саранчукоў.
Пачынаецца збор сродкаў на мітынг і канцэрт у Горадні. Як можна ахвяраваць грошы, стане вядома 19 сакавіка.
Улады далі адказ на чарговую заяўку пяці гарадзенскіх актывістаў у апошні магчымы паводле заканадаўства дзень, 18 сакавіка. Калоскі парк нешматлюдны й аддалены ад цэнтру. Першую заяўку, каб адзначыць Дзень Волі ў парку Жылібэра ў цэнтры гораду, Гарадзенскі гарвыканкам не задаволіў.
Сёлета гарадзенцам трэці раз запар далі дазвол сьвяткаваць угодкі абвяшчэньня БНР.
svaboda.org/аз
Сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу 23 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.
Праграма разьлічаная з 13:00 да 17:00. Цяпер арганізатары дапрацоўваюць сьпіс выступоўцаў. Днямі стане вядомая дакладная праграма сьвяткаваньня.
„У нас вялікі фармат сьвяткаваньня: фуд-корты, фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, канцэрт, выступы. Усё ў поўным аб’ёме. Дазволеная сымболіка, датычная падзеі, і ўсякая зарэгістраваная”, - адзначыў адзін з арганізатараў Вадзім Саранчукоў.