Logo Polskiego Radia
Print

Апошні званок для выпускнікоў школ празьвініць 30 мая

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.03.2019 14:09
Таксама ў Мінадукацыі назвалі даты школьных канікул у наступным навучальным годзе.
pixabay.com/Public Domain CC0

Апошні званок для выпускнікоў школ празьвініць 30 мая
У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі, калі завершыцца 2018/2019 навучальны год і калі адбудуцца апошні званок, экзамены й выпускныя вечары.
Навучальны год завершыцца 31 мая, а за дзень да гэтага ў беларускіх школах для выпускнікоў 9-х і 11-х клясаў прагучыць апошні званок. Яны будуць здаваць экзамены з 1 па 8 чэрвеня, а выпускныя вечары рэкамэндуецца правесьці 8-9 чэрвеня.
Таксама ў Мінадукацыі назвалі даты школьных канікул у наступным навучальным годзе. Восеньскія канікулы ў школьнікаў пачнуцца 1 лістапада й працягнуцца да 9 лістапада ўключна, зімовыя – з 26 сьнежня па 11 студзеня, вясеньнія – з 30 сакавіка па 4 красавіка. У трэцяй чвэрці вучням 1 і 2 клясаў дадуць дадатковы тыдзень зімовых канікул – з 17 лютага па 23 лютага.

У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі, калі завершыцца 2018/2019 навучальны год і калі адбудуцца апошні званок, экзамены й выпускныя вечары.Навучальны год завершыцца 31 мая, а за дзень да гэтага ў беларускіх школах для выпускнікоў 9-х і 11-х клясаў прагучыць апошні званок. Яны будуць здаваць экзамены з 1 па 8 чэрвеня, а выпускныя вечары рэкамэндуецца правесьці 8-9 чэрвеня.

Таксама ў Мінадукацыі назвалі даты школьных канікул у наступным навучальным годзе. Восеньскія канікулы ў школьнікаў пачнуцца 1 лістапада й працягнуцца да 9 лістапада ўключна, зімовыя – з 26 сьнежня па 11 студзеня, вясеньнія – з 30 сакавіка па 4 красавіка. У трэцяй чвэрці вучням 1 і 2 клясаў дадуць дадатковы тыдзень зімовых канікул – з 17 лютага па 23 лютага.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт