Афіцэра, які закрыў сабой салдата падчас выбуху гранаты, узнагародзяць
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.03.2019 13:06
«Я зрабіў тое, што павінен быў зрабіць», – кажа старшы лейтэнант Дзьмітрый Філіповіч.
pixabay.com/Public Domain CC0
Афіцэра, які закрыў сабой салдата падчас выбуху гранаты, узнагародзяць
Афіцэра, які на занятках па агнявой падрыхтоўцы ў Печах закрыў сабой салдата падчас выбуху гранаты, узнагародзяць. Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка 72-га Аб'яднанага вучэбнага цэнтру па ідэалягічнай працы Аляксей Ціцкі, інфармуе «Беларусь сегодня».
Здарэньне адбылося 14 сакавіка. Вайсковец тэрміновай службы выраніў у акоп баявую ручную наступальную гранату РГД-5. Афіцэр, які кіраваў падрыхтоўкай, зрэагаваў імгненна: выцягнуў з акопа салдата, закрыў яго сваім целам, атрымаў раненьні. Вайскоўцам на месцы аказалі неабходную мэддапамогу (у іх нязначныя траўмы мяккіх тканак ног), пасьля чаго завезьлі ў шпіталь у Барысаў, а пазьней – у вайсковы клінічны мэдцэнтар. Пагрозы іх жыцьцю няма. Ужо праз тыдзень салдата й афіцэра могуць выпісаць.
«Я зрабіў тое, што павінен быў зрабіць», – кажа старшы лейтэнант Дзьмітрый Філіповіч. Камандзір роты прызнаецца, што ў той момант думаў толькі пра бясьпеку сваіх падначаленых.

эўрарадыё/вс