Менск купляе кветкі на паўтара мільёна даляраў да Эўрагульняў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.03.2019 17:03
«Менскзеленбуд» набывае 2 196 398 штук кветак за 3 мільёны 443 тысячы рублёў.
Foto: pixabay.com/CC0
Кіраўнік службы па добраўпарадкаваньні і ўтрыманьні абʼектаў зялёнай гаспадаркі УП «Менскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова распавяла, што да ІІ Эўрапейскіх гульняў у горадзе высадзяць больш за два мільёны кветак.
Ужо праводзіцца тэндэр на закупку кветкавай расады. У асартымэнт уключылі тыя віды, якія стойка пераносяць гарадзкое асяродзьдзе: пэтуніі, незабудкі, старасьцені, браткі ды аксаміткі, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».
Вясной у Менску заквітнеюць 300 тысяч тульпанаў. Асноўныя працы плянуюць завяршыць у пачатку чэрвеня.
Паводле Белапан/юл