Менск зноў трапіў на апошняе месца ў Эўропе паводле якасьці жыцьця
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.03.2019 14:10
З суседніх сталіц найлепшыя паказчыкі ў Вільні (81-е месца), Варшавы (82-е) і Рыгі (90-е).
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0
Менск названы найгоршым горадам Эўропы паводле якасьці жыцьця. У рэйтынгу Quality of Living Rankings міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Mercer унесены 231 горад.
Як гаворыцца ў паведамленьні на сайце кампаніі, у гэтым годзе Менск (188), Тырана (175) і Пецярбург (174) застаюцца гарадамі Эўропы з самым нізкім рэйтынгам.
Першае месца ўжо ў дзясяты раз заняла Вена. Другое месца дасталася Цюрыху, трэцяе падзялілі Ванкувер, Мюнхэн і Окленд.
З суседніх сталіц найлепшыя паказчыкі ў Вільні (81-е месца), Варшавы (82-е) і Рыгі (90-е). Масква заняла 167-е месца, Кіеў – 173-е.
Рэйтынг Quality of Living Rankings складаецца з улікам 39 фактараў, згрупаваных у 10 катэгорый: палітычная, сацыяльная, эканамічная і сацыяльна-культурная, мэдыцына і здароўе, інфраструктура і транспарт, магчымасьці для адпачынку, школьніцтва і адукацыя, жыльлё, навакольнае асяродзьдзе, спажывецкія тавары.
naviny.by/нг