Габрэі заклікаюць спыніць будаўніцтва жылога раёну ў Берасьці
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.03.2019 12:34
                    
                    Спыніць будаўніцтва на месцы расстрэлу габрэяў заклікае Сусьветны габрэйскі кангрэс.
                
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Ray_Shrewsberry/pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Ray_Shrewsberry/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Габрэі заклікаюць спыніць будаўніцтва жылога раёну ў Берасьці
Спыніць будаўніцтва на месцы расстрэлу габрэяў заклікае Сусьветны габрэйскі кангрэс.
Сусьветны габрэйскі кангрэс заклікаў урад Беларусі спыніць праект будаўніцтва жылога раёну ў Берасьці пасьля таго, як на месцы будоўлі было знойдзена парэшткі 730 габрэйскіх ахвяраў.
Пра гэта паведамляе The Jerusalem Post, спасылаючыся на заяву Робэрта Сінгера, генэральнага дырэктара Сусьветнага габрэйскага кангрэсу, зробленую ім на гэтым тыдні.
„Праект будаўніцтва ў Берасьці зьяўляецца абразай памяці габрэйскіх жыхароў гораду, якія былі халаднакроўна расстраляныя й забітыя якраз на гэтым месцы”, - сказаў Сінгер.
Як паведамлялася, у лютым на будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Берасьця знайшлі парэшткі людзей, забітых нацыстамі падчас Другой усясьветнай вайны.
svaboda.org/аз
 Сусьветны габрэйскі кангрэс заклікаў урад Беларусі спыніць праект будаўніцтва жылога раёну ў Берасьці пасьля таго, як на месцы будоўлі былi знойдзеныя парэшткі 730 габрэйскіх ахвяраў.