Logo Polskiego Radia
Print

Лябедзька з кампаніяй хоча адкрыць „Дэпутацкі клюб”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2019 15:11
Анатоль Лябедзька паясьняе, што сетка такіх клюбаў існуе ў іншых краінах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Kaz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лябедзька з кампаніяй хоча адкрыць „Дэпутацкі клюб”
Анатоль Лябедзька паясьняе, што сетка такіх клюбаў існуе ў іншых краінах.
Палітык Анатоль Лябедзька паведаміў, што ён і яшчэ шэраг дэпутатаў 12-га і 13-га скліканьняў хочуць стварыць грамадзкую арганізацыю, якая такіх людзей аб'яднае. Назвацца хочуць „Дэпутацкім клюбам”.
Лябедзька паясьняе, што сетка такіх клюбаў існуе ў іншых краінах: дэпутаты, чыя кадэнцыя скончана й далей яны не балятуюцца, але хочуць яшчэ ўжыць свой досьвед, аб'ядноўваюцца ў такія клюбы.
„Да 25-годзьдзя Канстытуцыі была сустрэча былых дэпутатаў, мы вырашылі паспрабаваць зарэгістраваць такое грамадзкае аб'яднаньне. Каб прайсьці гэты шлях максымальна хутка, мы сустрэліся x міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім. Ён пазнаёміў з начальніцай профільнага аддзела, каб мы маглі выправіць нейкія, на іх думку, хібы ў статуце на этапе падрыхтоўкі, а не ў момант прыняцьця рашэньня”, — сказаў нам Лябедзька.
Чым будзе займацца „Дэпутацкі клюб”?
„Першае - гэта папулярызацыя ідэй парлямэнтарызму. У Беларусі парлямэнтарызму няма, ёсьць руіны, якія засталіся з 12-13-га скліканьня. Будзе прапагандаваць прынцыпы падзелы ўлады, свабодныя й сумленныя выбары, парлямэнтарызм. Без дэпутатаў, якіх абіраюць людзі, немагчыма рэалізаваць прагрэсіўныя рэформы. Мы хацелі б ствараць такія экспэртныя групы, выкарыстоўваць патэнцыял людзей, прапаноўваць заканадаўчыя акты, праекты законаў, як людзі з досьведам сапраўднай парлямэнцкай работы”, - патлумачыў Лябедзька і адказаў, ці возьмуць у такі клюб умоўнага атамана Ўлаховіча.
„Гэта будуць вырашаць дэпутаты, якія зьбяруцца на ўстаноўчы сход. Мінімум удзельнікаў — гэта дэпутаты 12-13-га скліканьня. Але гэта ж адкрыта ня толькі для тых, хто быў у апазыцыі БНФ у 12-м скліканьні, ці ў фракцыі „Грамадзянскае дзеяньне”, ці „Праца” у Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня. Будуць і тыя, хто былі ва ўладзе ці пры ўладзе. Можа, будуць уключаць людзей з саюзнага парлямэнта, зь мясцовых саветаў, усё магчыма”, - сказаў Анатоль Лябедзька.
nn.by/аз

Палітык Анатоль Лябедзька паведаміў, што ён і яшчэ шэраг дэпутатаў 12-га і 13-га скліканьняў хочуць стварыць грамадзкую арганізацыю, якая такіх людзей аб'яднае. Назвацца хочуць „Дэпутацкім клюбам”.

Лябедзька паясьняе, што сетка такіх клюбаў існуе ў іншых краінах: дэпутаты, чыя кадэнцыя скончана й далей яны не балятуюцца, але хочуць яшчэ ўжыць свой досьвед, аб'ядноўваюцца ў такія клюбы.

„Да 25-годзьдзя Канстытуцыі была сустрэча былых дэпутатаў, мы вырашылі паспрабаваць зарэгістраваць такое грамадзкае аб'яднаньне. Каб прайсьці гэты шлях максымальна хутка, мы сустрэліся зь міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім. Ён пазнаёміў з начальніцай профільнага аддзела, каб мы маглі выправіць нейкія, на іх думку, хібы ў статуце на этапе падрыхтоўкі, а не ў момант прыняцьця рашэньня”, - сказаў нам Лябедзька.

Чым будзе займацца „Дэпутацкі клюб”?

„Першае - гэта папулярызацыя ідэй парлямэнтарызму. У Беларусі парлямэнтарызму няма, ёсьць руіны, якія засталіся з 12-13-га скліканьня. Будзе прапагандаваць прынцыпы падзелы ўлады, свабодныя й сумленныя выбары, парлямэнтарызм. Без дэпутатаў, якіх абіраюць людзі, немагчыма рэалізаваць прагрэсіўныя рэформы. Мы хацелі б ствараць такія экспэртныя групы, выкарыстоўваць патэнцыял людзей, прапаноўваць заканадаўчыя акты, праекты законаў, як людзі з досьведам сапраўднай парлямэнцкай работы”, - патлумачыў Лябедзька і адказаў, ці возьмуць у такі клюб умоўнага атамана Ўлаховіча.

„Гэта будуць вырашаць дэпутаты, якія зьбяруцца на ўстаноўчы сход. Мінімум удзельнікаў - гэта дэпутаты 12-13-га скліканьня. Але гэта ж адкрыта ня толькі для тых, хто быў у апазыцыі БНФ у 12-м скліканьні, ці ў фракцыі „Грамадзянскае дзеяньне”, ці „Праца” у Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня. Будуць і тыя, хто былі ва ўладзе ці пры ўладзе. Можа, будуць уключаць людзей з саюзнага парлямэнта, зь мясцовых саветаў, усё магчыма”, - сказаў Анатоль Лябедзька.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт