Logo Polskiego Radia
Print

У Пінску адбудзецца рэканструкцыя моста

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2019 12:32
У Пінску з 11 сакавіка пачнуць рыхтаваць пляцоўку для ўзьвядзеньня наплаўнога моста.
Панарама гістарычнага цэнтру Пінскa.Панарама гістарычнага цэнтру Пінскa.Аўтар: RogalYulia - Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21773857

У Пінску адбудзецца рэканструкцыя моста
У Пінску з 11 сакавіка пачнуць рыхтаваць пляцоўку для ўзьвядзеньня наплаўнога моста.
У Пінску з 11 сакавіка будаўнікі пачнуць уладкоўваць пляцоўку для ўзьвядзеньня наплаўнога моста. Гэта зьвязана з маючай адбыцца рэканструкцыяй моста праз раку Піна аўтамабільнай дарогі Р6 Івацэвічы-Пінск-Столін, паведаміў намесьнік старшыні гарвыканкама Генадзь Дубойскі.
Спэцыялістам неабходна добраўпарадкаваць прычал, устанавіць мацаваньне для наплаўнога моста. У сувязі з правядзеньнем работ будзе закрыты рух транспартных сродкаў па вул. Дняпроўскай Флатыліі ў межах вул.Камсамольская й вул.Бялова.
„Наплаўны мост даставяць прыкладна 17 сакавіка. Замацуем яго й перанакіруем на яго аўтатранспарт у сярэдзіне красавіка. Рух на асноўным мосьце будзе перакрыты, будаўнікі пачнуць выкананьне дэмантажных работ”, - сказаў Генадзь Дубойскі.
Наплаўны мост будзе разводным, каб пры неабходнасьці ў начны час прапускаць судны. Рух па ім будзе ў двух напрамках, прадугледжваюцца абмежаваньні па скорасьці й адлегласьці паміж транспартнымі сродкамі.
Аўтамабільны мост цераз Піну пабудаваны 40 гадоў таму. У мінулым годзе пасьля яго дэталёвага абсьледаваньня экспэрты прыйшлі да высновы, што аб'ект мае патрэбу ў рэканструкцыі. Абноўлены пуцеправод плянуецца ўвесьці ў эксплёатацыю да 7 лістапада.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт