Logo Polskiego Radia
Print

Савет Міністраў ня хоча, а Пракуратура баіцца прыцягнуць Шуневіча да адказнасьці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.03.2019 13:04
ПЦ «Вясна» патрабуе пакараньня кіраўніка МУС за дыскрымінацыйнае выказваньне адносна супольнасьці ЛГБТК+.
Ігар ШуневічІгар Шуневічbelsat.eu/news/

Генэральная пракуратура ў другі раз разглядзела зварот ПЦ «Вясна», які быў перанакіраваны туды з Савета Міністраў.

Начальніца аддзела па наглядзе за захаваньнем правоў і свабодаў грамадзянаў Марына Папова прадублявала свой ранейшы адказ, зазначыўшы, што міністрам МУС Ігарам Шуневічам у інтэрвію на канале АНТ было выказана асабістае меркаваньне і падстаў для прыняцьця мераў пракурорскага рэагаваньня няма.

Цікава, што разам з гэтым Генэральная пракуратура паведаміла «Вясьне» , што пытаньні прыцягненьня да дысцыплінарнай адказнасьці кіраўніцтва МУС не ўваходзяць у яе кампэтэнцыю, і прапанавала прынятае рашэньне абскардзіць вышэйстаячай службовай асобе Генэральнай пракуратуры.

Аднак, праваабаронца Валянцін Стэфановіч раней накіраваў заяву ў Савет Міністаў, бо толькі там могуць прыняць адпаведнае рашэньне аб прыцягненьні службовай асобы да дысцыплінарнай адказнасьці.

Але Савет Міністраў ухіліўся ад адказу.

Нагадаем, ПЦ «Вясна» накіраваў заявы ў Генэральную пракуратуру і Сьледчы камітэт па факце дыскрымінацыйных выказваньняў міністра унутраных спраў Ігара Шуневіча па тэлебачаньню.

Гаворка ішла пра інтэрвію міністра, у якім ён выказаўся адносна грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, што належаць да супольнасьці ЛГБТК+, назваўшы іх «дзіравымі».

Сьледчы камітэт без усялякіх лінгвістычных экспэртыз вырашыў, што ў выказваньнях міністра Шуневіча няма распальваньня варожасьці. СК напісаў таксама, што «чые-небудзь меркаваньні, камэнтары падзей, якія адбыліся, не зьяўляюцца падставай для правядзеньня праверкі ў парадку, устаноўленым КПК».

spring96.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт