Працягваюцца затрыманьні ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
27.02.2019 14:12
Пасьля акцыі былі затрыманыя актывісты Вольга Нікалайчык і Арцём Чарняк.
Леанід Кулакоў - з партрэтамphoto: www.belapan.by
Міліцыя працягвае затрымліваць удзельнікаў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая адбылася вечарам 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
«За мной прыйшлі», – напісаў актывіст Леанід Кулакоў ў «Фэйсбуку» днём 27 лютага. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яго даставілі ва УУС Першамайскага раёна. Кулакоў абвінавачваецца ў парушэньні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.
Акцыю анансаваў у сацсетках сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Павел Севярынец. Яго затрымалі яшчэ да пачатку мерапрыемства. Мінулую ноч палітык правёў на Акрэсьціна. Сёньня яго адміністрацыйную справу павінны былі разглядаць у судзе Фрунзенскага раёна.
Акцыя доўжылася прыкладна паўгадзіны, у ёй прынялі ўдзел каля дзесяці чалавек. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасьля акцыі былі затрыманыя актывісты Вольга Нікалайчык і Арцём Чарняк. Невядомае месцазнаходжаньне Максіма Вінярскага.
паводле www.naviny.by/нг