Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь просіць у Расеі крэдыт на выплату расейскіх крэдытаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.02.2019 13:02
Беларусі патрэбныя $ 600 млн для рэфінансаваньня ў гэтым годзе даўгавых абавязацельстваў перад РФ.
photo: pixabay.com/CC0

Беларусь зьвярнулася да Расеі з просьбаю выдзеліць рэспубліцы дзяржаўны крэдыт у памеры $ 600 млн для рэфінансаваньня ў гэтым годзе даўгавых абавязацельстваў перад РФ. Пра гэта заявіў у сераду міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, адказваючы на пытаньне ТАСС.

«Мы ўзаемадзейнічаем з нашымі калегамі з Расійскай Фэдэрацыі па адпрацоўцы праекту крэдытнага пагадненьня, але рашэньні ўраду Расійскай Фэдэрацыі з нагоды прадстаўленьня гэтага крэдыту не прынятае», – адзначыў кіраўнік Мінфіна Беларусі.
Ермаловіч нагадаў, што гаворка ў дамоўленасьцях дзьвюх краін «ішла аб рэфінансаваньні ўсёй сумы плацяжоў па крэдытах ураду Расійскай Фэдэрацыі ў 2019 годзе». «Аб'ём гэтых плацяжоў складае $ 600 млн», – удакладніў міністар. Паводле яго інфармацыі, «сродкі на выдзяленьне гэтага крэдыту прадугледжваліся ў фэдэральным законе аб бюджэце на 2019 г»..

«Што датычыцца нашых стандартных мэханізмаў узаемадзеяньня па адпрацоўцы крэдытнага пагадненьня, то тут усё адпрацавана, праект рашэньня падрыхтаваны», – сказаў Ермаловіч. «Патрабуецца толькі прыняцьце канчатковага рашэньня на ўзроўні ўраду Расійскай Фэдэрацыі», – адзначыў кіраўнік Мінфіна Беларусі.

ТАСС/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт