Лукашэнка крытыкуе міністра адукацыі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
26.02.2019 15:01
Беларускі кіраўнік вынес вымову міністру адукацыі Ігару Карпенку.
Foto: translacja na youtube.com
Гэта зьвязана з трагедыяй у Стоўбцах, дзе вучань забіў настаўніка, іншага школьніка, параніў некалькі сваіх калегаў.
Як паведамляецца, вымова абвешчаны за непрыняцьце належных мер па бясьпецы дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Прычынай прыняцьця такой ацэнкі працы міністра сталі падзеі 11 лютага, калі, нагадаем, вучань 10-га кляса школы № 2 у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку загінулі пэдагог і старшаклясьнік, а двое вучняў трапілі ў лякарню.
Падазраваны зьбег са школы, яго затрымалі праз дзьве гадзіны. Згодна з вынікамі мэдычнага агляду, падлетак не быў ні ў стане алькагольнага апʼяненьня, ні пад узьдзеяньнем наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў.
«Па гэтай справе карціна здарэньня фактычна зразумелая. На дадзены момант галоўная задача – высьветліць не як, а чаму гэта адбылося », – распавёў 21 лютага ў інтэрвію «Беларусь 1» кіраўнік Сьледчага Камітэту Наськевіч.
Паводле Tut.by/юл