Раскрытая карупцыйная схема па закупцы эндапратэзаў у Горадні
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        25.02.2019 13:51
                    
                    Распачата крымінальная справа ў дачыненьні да аднаго з кіраўнікоў структурнага падразьдзяленьня «Лякарні хуткай мэдычнай дапамогі г. Горадні».
                
                         Ілюстрацыйнае фотаPhoto: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain
Ілюстрацыйнае фотаPhoto: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Раскрытая карупцыйная схема па закупцы эндапратэзаў у Горадні
Апэратыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўскрылі карупцыйную схему па закупцы эндапратэзаў, паведамляе прэс-служба міліцыі Гарадзенскай вобласьці. Распачата крымінальная справа ў дачыненьні да аднаго з кіраўнікоў структурнага падразьдзяленьня «Лякарні хуткай мэдычнай дапамогі г. Горадні».
За ўзнагароджаныя падазраваны – адзін з кіраўнікоў структурнага падразьдзяленьня гарадзкой клінічнай лякарні хуткай дапамогі – нібыта неаднаразова забясьпечваў станоўчае вырашэньне пытаньняў па закупцы мэдычнай установай эндапратэзаў замежнай вытворчасьці ад аднаго і таго ж прыватнага прадпрыемства.
Паводле сілавікоў, пры правядзеньні ператрусу па месцы жыхарства падазраваны добраахвотна выдаў супрацоўнікам міліцыі 15 000 долараў.
Была распачатая крымінальная справа паводле ч.1 і 2 арт. 430 (атрыманьне хабару) КК Беларусі. Міліцыя ўстанаўлівае і іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасьці, а таксама іншых саўдзельнікаў згаданай незаконнай схемы, якая дзейнічала некалькі гадоў.

belsat.eu/эж