Анісім ня будзе ўдзельнічаць у праймэрыз правацэнтрыстаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        24.02.2019 12:07
                    
                                 
                
                
                    Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім: Не разумею правілаў гульні й таму не далучаюся. 
                
                
                    
                         Aliaksandr Papko/radyjo.net
Aliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         
 Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адрэагавала на сваё запрашэньне да праймэрыз, які ладзіць правацэнтрысцкая кааліцыя, каб да выбараў 2020 году выбраць адзінага й моцнага апазыцыйнага кандыдата.
Да праймэрызу правацэнтрысты заклікаюць далучацца іншых палітыкаў, сярод якіх Алена Анісім. Але яна не хоча аб’ядноўвацца, бо ёсьць небясьпека стаць палітычным статыстам. 
„Як бы там не было, я ўжо калі сказала й дала слова, што я буду ісьці да канца, я мушу ісьці да канца. Што датычыць праймэрыза, да мяне зьвярталіся з прапановай, але да гэтага часу ніхто не патлумачыў мэханізм, наколькі ён празрысты, і каб за гэтым не стаяла, што гэта інтарэсы адной пэўнай групоўкі, пад якую яны падпісваюць усіх астатніх. Усе астатнія будуць іграць ролю статыстаў”,- заявіла Алена Анісім.
Правацэнтрысцкая кааліцыя заяўляе пра правядзеньне праймэрыз падчас падрыхтоўкі да прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў Беларусі не пазьней за жнівень 2020 году. Партыі, што ўваходзяць у кааліцыю (Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя й рух „За Свабоду”) ужо вылучылі трох сваіх кандыдатаў, адзінага зь іх абяруць пры дапамозе ўнутранага галасаваньня.
racyja.com/аз