Logo Polskiego Radia
Print

Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.02.2019 16:47
«Цяперашняя практыка забаронаў часта нэгатыўна адбіваецца на іміджы дзяржавы і ўладаў».
Міністар культуры Беларусі Юры БондарМіністар культуры Беларусі Юры Бондарyoutube.com/screen

Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
«Сур’ёзнай праблемай, пра якую ўжо гаворыць уся прафэсійная супольнасьць, стала выдача гастрольных пасьведчаньняў, у тым ліку замежным артыстам», - заявіў міністар культуры Беларусі Юры Бондар 18 лютага на выніковай калегіі міністэрства.
На думку міністра, забароны канцэртаў могуць быць інтэрпрэтаваныя як яўная цэнзура й адсутнасьць свабоды творчага самавыяўленьня.
«Цяперашняя практыка забаронаў часта нэгатыўна адбіваецца на іміджы дзяржавы і ўладаў», - падкрэсьліў чыноўнік і адзначыў найбольш рэзанансныя забароны канцэртаў папулярных расейскіх рэп-выканаўцаў, а таксама сусьветна вядомага паўднёваафрыканскага гурту Die Antwoord.
Разам з тым Бондар адзначыў, што творчасьць, якая прапагандуе ўжываньне наркотыкаў, суіцыды, асацыяльны лад жыцьця й г. д. не павінна трансьлявацца са сцэны. У астатніх выпадках магчыма ўжыць больш строгі кантроль у дачыненьні да ўзросту наведнікаў канцэртаў.
Таксама міністар прапанаваў зьняць усялякія абмежаваньні для канцэртаў, якія праводзяцца ў параўнальна невялікіх памяшканьнях (клюбах).
Раней сьцьвярджалася, што нямала беларускіх музыкантаў былі ў нефармальных «чорных сьпісах»: забараняліся й зрываліся канцэрты Лявона Вольскага, Зьмітра Вайцюшкевіча, гурту Dzieciuki й іншых.

радыё свабода/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт