У «Казловічах» на беларуска-польскай мяжы загарэўся грузавік
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.02.2019 13:31
                    
                                 
                
                
                    Мытнікі самастойна патушылі пажар: абясточылі грузавік шляхам адлучэньня сілавога акумулятара ад сеткі аўтамабіля.
                
                
                    
                         Кабіна спаленага грузавікафота: customs.gov.by
Кабіна спаленага грузавікафота: customs.gov.by
                     
                
                
                
               
                
                          
У «Казловічах» на беларуска-польскай мяжы загарэўся грузавік
У пункце пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы загарэўся грузавік. У момант узгараньня кіроўцы, грамадзяніна Польшчы, не было ў кабіне, ён знаходзіўся ў зале мытнага афармленьня. Мытнікі самастойна патушылі пажар: абясточылі грузавік шляхам адлучэньня сілавога акумулятара ад сеткі аўтамабіля, пасьля чаго скарысталіся вогнетушыльнікам. У гэты час іншыя машыны эвакуявалі ў бясьпечнае месца, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.
У пункце пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы загарэўся грузавік. У момант узгараньня кіроўцы, грамадзяніна Польшчы, не было ў кабіне, ён знаходзіўся ў зале мытнага афармленьня.
Мытнікі самастойна патушылі пажар: абясточылі грузавік шляхам адлучэньня сілавога акумулятара ад сеткі аўтамабіля, пасьля чаго скарысталіся вогнетушыльнікам. У гэты час іншыя машыны эвакуявалі ў бясьпечнае месца, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.
эўрарадыё/вс