Logo Polskiego Radia
Print

Фонд Парашэнкі падтрымаў беларускі «Свабодны тэатар»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.02.2019 08:59
На рэалізацыю праекта прысьвечанага ўкраінскім палітзьняволеным у Расеі.

Украінскі культурны фонд, які ачольвае Марына Парашэнка, жонка дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны выдзеліў 38 тысяч даляраў на паказ спэктаклю беларускага тэатру ў Кіеве.

Гэта вынікае з абнародаванай фінансавай справаздачы фонду за 2018 год. Цягам году фонд дапамог у фінансаваньні 293 праектаў у сфэры культуры і інклюзіўнага мастацтва агульнай вартасьцю больш як 5 мільёнаў даляраў.

Адным з гэтых праектаў стаў паказ у Кіеве спэктаклю «Burning Doors» («Палаючыя дзьверы»), пастаўленага беларускім «Свабодным тэатрам». Гэта спэктакль пра пра ўкраінскіх палітычных зьняволеных у Расеі: Сянцова, Алёхіну і Паўленскага. На яго Ўкраінскі культурны фонд выдаткаваў амаль 38 тысяч даляраў.

Арганізатары спэктакля заявілі, што ўсе грошы, атрыманыя ад продажу квіткоў, перададзеныя сем’ям украінцаў, якія ўтрымліваюцца ў турмах Расеі.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт