Лукашэнка накіраваўся з рабочым візытам у Расею
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.02.2019 11:01
Паводле прэс-службы Крамля, кіраўнікі дзяржаваў сустрэнуцца двойчы, то бок 13 і 15 лютага.
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Лукашэнка накіраваўся з рабочым візытам у Расею
Паводле прэс-службы Крамля, кіраўнікі дзяржаваў сустрэнуцца двойчы, то бок 13 і 15 лютага.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з рабочым візытам у Расею. Самалёт кіраўніка дзяржавы ўчора ўвечары вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Менск.
Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб новай сустрэчы ў час тэлефоннай размовы 31 студзеня, каб абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасьцей, дасягнутых на папярэдніх перагаворах у Крамлі ў канцы мінулага году.
Падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Сочы бакі разгледзяць найбольш актуальныя пытаньні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Напярэдадні сталі вядомы некаторыя падрабязнасьці перагаворнага парадку дня й фармату сустрэчы. Чакаецца, што 13 лютага прэзыдэнты абмяркуюць ключавыя пытаньні двухбаковага парадку дня й пэрспэктывы разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў на эўразійскай прасторы. А з улікам канструктыўнага разьвіцьця расейска-беларускага ўзаемадзеяньня ў культурна-гуманітарнай сфэры 15 лютага пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна зь міністрамі дзьвюх краін, якія адказваюць за адукацыю, культуру й спорт.
„Будуць абмеркаваны канкрэтныя прапановы па далейшым паглыбленьні супрацоўніцтва ў гэтых важных галінах”, - растлумачылі ў прэс-службе Прэзыдэнта Расеі.
belta.by/аз