Мітрапаліт Павел пракаментаваў трагедыю ў Стоўбцах
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        12.02.2019 17:15
                    
                                 
                
                
                    "Забойства нявінных людзей гаворыць пра глыбокае маральнае пашкоджаньне душы юнага злачынцы".
                
                
                    
                         Serge Serebro, Vitebsk Popular News/CC BY-SA 3.0
Serge Serebro, Vitebsk Popular News/CC BY-SA 3.0 
                     
                
                
                
               
                
                         Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел пракаментаваў трагедыю ў школе №2 у Стоўбцах, дзе 15-гадовы школьнік забіў нажом настаўніцу і вучня ды параніў двух чалавек. Зварот змешчаны на сайце БПЦ.
«З пачуцьцём глыбокага смутку і болю даведаўся пра трагедыю…. Просім перадаць шчырае спачуваньне і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пацярпелых», - гаворыцца ў спачуваньні на імя старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Дзяніса Колесеня.
«Забойства нявінных людзей гаворыць пра глыбокае маральнае пашкоджаньне душы юнага злачынцы. Спадзяемся, што сумеснымі намаганьнямі дзяржавы і грамадзтва будзе зроблена ўсё магчымае для расьсьледаваньня абставінаў зьдзейсьненага злачынства і для прадухіленьня падобных трагедый у будучыні», - адзначыў мітрапаліт Павел.
nn.by/яс