Былы намесьнік міністра аховы здароўя Ласіцкі атрымаў шэсьць гадоў
Былы галоўны ўрач 12-й стаматалягічнай паліклінікі сядзе на пяць гадоў.
Менскі гарадзкі суд 8 лютага прысудзіў былога намесьніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.
Ласіцкаму было прад'яўленае абвінавачваньне па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманьне хабару асобай, якая займае адказную пасаду).
Былога галоўнага лекара 12-й гарадзкой стаматалягічнай паліклінікі Ўладзіміра Краўчонка, які зьяўляецца фігурантам той жа справы, суд прысудзіў да пяці гадоў з адбываньнем пакараньня ў папраўчай установе ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.
Краўчонка абвінавачвалі па двух артыкулах – атрыманьне хабару паўторна, у асабліва буйным памеры і злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі.
Прысуд абвясьціў судзьдзя Ігар Любавіцкі. Суд цалкам падтрымаў пазыцыю прадстаўніка дзяржабвінавачаньня Юрыя Шарсьнёва.
Працэс над Ласіцкім і Краўчонкам пачаўся ў Менгарсудзе 11 студзеня. Абодва прызналі віну і пакрылі ўрон у памеры каля 25 тысяч даляраў кожны.
Менскі гарадзкі суд 8 лютага прысудзіў былога намесьніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.
Ласіцкаму было прад'яўленае абвінавачваньне па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманьне хабару асобай, якая займае адказную пасаду).
Былога галоўнага лекара 12-й гарадзкой стаматалягічнай паліклінікі Ўладзіміра Краўчонка, які зьяўляецца фігурантам той жа справы, суд прысудзіў да пяці гадоў з адбываньнем пакараньня ў папраўчай установе ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.
Краўчонка абвінавачвалі па двух артыкулах – атрыманьне хабару паўторна, у асабліва буйным памеры і злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі.Прысуд абвясьціў судзьдзя Ігар Любавіцкі. Суд цалкам падтрымаў пазыцыю прадстаўніка дзяржабвінавачаньня Юрыя Шарсьнёва.
Працэс над Ласіцкім і Краўчонкам пачаўся ў Менгарсудзе 11 студзеня. Абодва прызналі віну і пакрылі ўрон у памеры каля 25 тысяч даляраў кожны.
naviny.by/ав