У Беларусі анансавалі прыняцьце дакумэнтаў, якія палепшаць дзелавы клімат
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.02.2019 13:40
                    
                                 
                
                
                    Яны абмяркоўваліся ў аўторак на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. 
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
У Беларусі анансавалі прыняцьце дакумэнтаў, якія палепшаць дзелавы клімат
У Беларусі анансавалі прыняцьце дакумэнтаў, якія накіраваныя на далейшае паляпшэньне дзелавога клімату. Яны абмяркоўваліся ў аўторак на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын пакуль не раскрыў падрабязнасьцей. Паводле яго слоў, у бліжэйшы час у дакумэнтах зробяць праўкі й яны будуць апублікаваныя, інфармуе БелТА.
«Канцэптуальна тыя асноўныя рэчы, якія ў іх выкладзены, кіраўніком дзяржавы падтрыманыя», – адзначыў Турчын.
Першы віцэ-прэмʼер таксама сказаў, што на нарадзе ішла гаворка пра інвэстыцыйную прывабнасьць Беларусі.
У Беларусі анансавалі прыняцьце дакумэнтаў, якія накіраваныя на далейшае паляпшэньне дзелавога клімату. Яны абмяркоўваліся ў аўторак на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын пакуль не раскрыў падрабязнасьцей. Паводле яго слоў, у бліжэйшы час у дакумэнтах зробяць праўкі й яны будуць апублікаваныя, інфармуе БелТА.
«Канцэптуальна тыя асноўныя рэчы, якія ў іх выкладзеныя, кіраўніком дзяржавы падтрыманыя», – адзначыў Турчын.
Першы віцэ-прэмʼер таксама сказаў, што на нарадзе ішла гаворка пра інвэстыцыйную прывабнасьць Беларусі.
эўрарадыё/вс