Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі першую спробу ЭКА зробяць бясплатнай

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.02.2019 10:08
Паводле статыстыкі, у Беларусі 15-17% сем’яў няплодныя. З праблемай сутыкаюцца каля 10 тысяч сужэнскіх параў.
Foto: pixabay.com

У Беларусі першую спробу ЭКА зробяць бясплатнай
У Беларусі першую спробу экстракарпаральнага апладненьня (ЭКА) зробяць бясплатнай. Адпаведныя нарматыўныя дакумэнты цяпер рыхтуе Мінздароўя. Раней абмяркоўвалася ўвядзеньне квотаў для кожнай сямейнай пары, каб колькасьць бясплатных спробаў ЭКА вызначалася аб'ёмам фінансаваньня. Але пакуль вырашылі спыніцца на адной першай спробе для ўсіх, піша «Сельская газэта».
У выпадку няўдачы далейшыя спробы сям’я будзе аплочваць самастойна. Вядома, што цяжарнасьць не заўсёды надыходзіць з першым цыклям ЭКА: усяго ў 35-40% выпадках. Аднак спэцыялісты ўсё адно мяркуюць, што бясплатная спроба – добры бонус для тых, хто вымушаны скарыстацца такой рэпрадуктыўнай тэхналёгіяй.
Паводле статыстыкі, у Беларусі 15-17% сем’яў няплодныя. З праблемай сутыкаюцца каля 10 тысяч сужэнскіх параў. Да таго ж у краіне зьніжаецца нараджальнасьць, таму ў Мінздароўі лічаць патрэбным даць шанец стаць бацькамі тым беларусам, якія хацелі б мець дзяцей.


У Беларусі першую спробу экстракарпаральнага апладненьня (ЭКА) зробяць бясплатнай. Адпаведныя нарматыўныя дакумэнты цяпер рыхтуе Мінздароўя. Раней абмяркоўвалася ўвядзеньне квотаў для кожнай сямейнай пары, каб колькасьць бясплатных спробаў ЭКА вызначалася аб'ёмам фінансаваньня. Але пакуль вырашылі спыніцца на адной першай спробе для ўсіх, піша «Сельская газэта».

У выпадку няўдачы далейшыя спробы сям’я будзе аплочваць самастойна. Вядома, што цяжарнасьць не заўсёды надыходзіць з першым цыклям ЭКА: усяго ў 35-40% выпадках.

Аднак спэцыялісты ўсё адно мяркуюць, што бясплатная спроба – добры бонус для тых, хто вымушаны скарыстацца такой рэпрадуктыўнай тэхналёгіяй.
Паводле статыстыкі, у Беларусі 15-17% сем’яў няплодныя. З праблемай сутыкаюцца каля 10 тысяч сужэнскіх параў. Да таго ж у краіне зьніжаецца нараджальнасьць, таму ў Мінздароўі лічаць патрэбным даць шанец стаць бацькамі тым беларусам, якія хацелі б мець дзяцей.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт