За карупцыю затрыманыя службовыя асобы канцэрну «Мяса-малочныя прадукты»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        31.01.2019 16:02
                    
                                 
                
                
                    На службовых асоб завялі крымінальную справу за атрыманьне хабару. 
                
                
                    
                         www.pixabay.com/RJA1988/CC0 Creative Commons
www.pixabay.com/RJA1988/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         У Віцебску за хабар ад камэрсантаў затрыманыя службовыя асобы канцэрну «Мяса-малочныя прадукты». Сума атрыманых хабараў — больш за 150 тысяч беларускіх рублёў.
Падазраваныя пры пасярэдніцтве прыватных арганізацый закуплялі тавары для перапрацоўчых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласьці і пастаўлялі іх па завышаным кошце.
Службовых асобаў затрымалі і завялі на іх крымінальную справу за атрыманьне хабару (ч.3 арт 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі), на грошы і маёмасьць наклалі арышт.
ААТ «Віцебскмясамалпрам» зьяўляецца базавым лягістычным цэнтрам дзяржаўнага канцэрну «Мяса-малочныя прадукты». Прадпрыемства мае складзкія памяшканьні і халадзільныя камэры, ажыцьцяўляе грузаперавозкі спэцыялізаваным аўтатранспартам.
паводле Радыё Свабода/нг