Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне дамовіліся аб сустрэчы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
31.01.2019 14:03
Яны плянуюць абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасьцяў, дасягнутых на перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года.
Фота: ИТАР-ТАСС. Архіўны здымакИТАР-ТАСС
Аляксандар Лукашэнка 31 студзеня па тэлефоне абмеркаваў з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньня ў розных сфэрах, у тым ліку разьвіцьцё гандлёва-эканамічных адносін, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Беларусі.
Лукашэнка і Пуцін дамовіліся бліжэйшым часам правесьці сустрэчу, на якой яны плянуюць абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасьцяў, дасягнутых на перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года.
Галоўная праблема ў беларуска-расейскіх адносінах на сёньня — гэта падзеньне даходаў беларускага бюджэту з-за расейскага падатковага манэўру ў нафтавай сфэры. У Мінску налічылі прыблізна 15 млрд даляраў стратаў і разлічваюць на кампэнсацыю. Масква ставіць прэфэрэнцыі ў залежнасць ад ступені інтэграцыі дзяржаў.
БелаПАН/нг