Logo Polskiego Radia
Print

У Індэксе ўспрыманьня карупцыі Беларусь апусьцілася на два месцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.01.2019 17:31
Штогадовы Індэкс успрыманьня карупцыі апублікавала міжнародная арганізацыя Transparency International.
www.pixabay.com/RJA1988/CC0 Creative Commons

У Індэксе ўспрыманьня карупцыі Беларусь апусьцілася на два месцы
Штогадовы Індэкс успрыманьня карупцыі апублікавала міжнародная арганізацыя Transparency International.
Міжнародная арганізацыя Transparency International апублікавала свой штогадовы Індэкс успрыманьня карупцыі. У параўнаньні зь мінулым годам Беларусь апусьцілася ў рэйтынгу з 68-га месца на 70-е. Два гады таму дзяржава займала 79-е месца, а тры гады таму - 106-е. Агулам у Індэксе 180 краін.
У гэтым сьпісе Беларусь саступае Польшчы, Летуве, Латвіі ды Грузіі. Затое Беларусь займае больш высокае месца, чым Армэнія, Малдова, Украіна й Расея.
Індэкс успрыманьня карупцыі вылічваецца паводле шкалы ад 0 (самы высокі ўзровень успрыманьня карупцыі) да 100 балаў (самы нізкі). Чым вышэй бал, тым больш высокае месца займае краіна ў Індэксе.
Беларусь сёлета, як і год таму, мае 44 балы. Яе зьніжэньне ў рэйтынгу тлумачыцца тым, што палепшылася становішча ў іншых краінах - дзяржаву абагналі Вануату й Аман.
Дарэчы, дасьледаваньне Transparency International паказвае менавіта ўзровень успрыманьня карупцыі ў грамадзтве, а не вымярэньне самой карупцыі.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт