Нацбанк рыхтуе новыя захады для дэдалярызацыі эканомікі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        28.01.2019 18:06
                    
                    Вядзецца праца па ўнясеньні зьмяненьняў у Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы, указы кіраўніка дзяржавы ў частцы выключэньня выкарыстаньня ў разьліках замежнай валюты.
                
                         Нацыянальны банк Беларусі. Фота: інфармагенцтва БЕЛТА.belta.by
Нацыянальны банк Беларусі. Фота: інфармагенцтва БЕЛТА.belta.by
                     
Плянуюцца зьмены ў Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Сяргея Калечыца на пашыраным пасяджэньні праўленьня, паведамляе Зьвязда.
Вядзецца праца па ўнясеньні зьмяненьняў у Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы, указы кіраўніка дзяржавы ў частцы выключэньня выкарыстаньня ў разьліках замежнай валюты, а таксама прывязкі да яе розных тарыфаў.
Адначасова дзеяньні Нацыянальнага банка будуць накіраваныя на фарміраваньне новай заканадаўчай базы, якая прадугледжвае адмену абмежаваньняў на правядзеньне валютных апэрацый, зьвязаных з рухам капіталу для фізычных асоб, зьняцьцё абмежаваньняў на адкрыцьцё рахункаў юрыдычнымі асобамі ў замежных банках, адмену абмежаваньняў па тэрмінах рэпатрыяцыі валютнай выручкі і ўсталяваньне тэрмінаў вяртаньня валютнай выручкі непасрэдна ў замежнагандлёвых дамовах. Прадугледжана стварэньне сыстэмы валютнага маніторынгу.
nn.by/эж
Плянуюцца зьмены ў Грамадзянскі й Банкаўскі кодэксы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Сяргея Калечыца на пашыраным пасяджэньні праўленьня, паведамляе Зьвязда.