Logo Polskiego Radia
Print

Жыхарка Маладзечна задушыла 8-гадовага сына

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.01.2019 12:24
«У сувязі з наяўнымі прыкметамі псыхічнага расстройства яна шпіталізавана ў мэдыцынскую ўстанову, дзе выстаўлены пост аховы».
youtube.com/screen

Жыхарка Маладзечна задушыла 8-гадовага сына
26 студзеня ў маладзечанскую міліцыю паступіла паведамленьне ад 29-гадовай жанчыны. Яна заявіла, што задушыла сына.
Аказалася, што жанчына не схлусіла, у яе кватэры знайшлі цела 8-гадовага хлопчыка.
«У сувязі з наяўнымі прыкметамі псыхічнага расстройства яна шпіталізавана ў мэдыцынскую ўстанову, дзе выстаўлены пост аховы. Па наяўных зьвестках, падазраваная выхоўвала дзіця адна і пражывала ў кватэры са сваімі сваякамі. Сьледчымі з мэтай устанаўленьня матыву, абставінаў, усіх магчымых фактараў, якія сталі прычынай таго, што адбылося, дапытваюцца сваякі, суседзі. Дакладная прычына сьмерці дзіцяці будзе вядомая па выніках судова-мэдыцынскай экспэртызы», – паведаміў Сьледчы камітэт
Цяпер жанчына знаходзіцца пад вартай.
https://nn.by/?c=ar&i=224331

26 студзеня ў маладзечанскую міліцыю паступіла паведамленьне ад 29-гадовай жанчыны. Яна заявіла, што задушыла сына. Аказалася, што жанчына не схлусіла, у яе кватэры знайшлі цела 8-гадовага хлопчыка.

«У сувязі з наяўнымі прыкметамі псыхічнага расстройства яна шпіталізавана ў мэдыцынскую ўстанову, дзе выстаўлены пост аховы. Па наяўных зьвестках, падазраваная выхоўвала дзіця адна і пражывала ў кватэры са сваімі сваякамі. Сьледчымі з мэтай устанаўленьня матыву, абставінаў, усіх магчымых фактараў, якія сталі прычынай таго, што адбылося, дапытваюцца сваякі, суседзі. Дакладная прычына сьмерці дзіцяці будзе вядомая па выніках судова-мэдыцынскай экспэртызы», – паведаміў Сьледчы камітэт.

Цяпер жанчына знаходзіцца пад вартай.

nn.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт