Logo Polskiego Radia
Print

У Стоўбцах воўк напаў на людзей: пацярпелі чатыры чалавекі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.01.2019 10:32
У бальніцу зьвярнуліся чацьвёра пацярпелых: непадалёк ад чыгуначнай станцыі спачатку воўк напаў на мужчыну і жанчыну, потым — яшчэ на адну пару мінакоў.
Photo: pixabay.com

У Стоўбцах воўк напаў на людзей. Пацярпелі чатыры чалавекі
27 студзень 2019, 11:21
Ілюстрацыйнае фота. Воўк у Белавескай пушчы

Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
У Стоўбцах воўк напаў на людзей, пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкаму. Жывёлу ліквідавалі.
Позна ўвечары 26 студзеня ў міліцыю паступіла адразу некалькі паведамленьняў пра агрэсіўнага ваўка, які зьявіўся ў Стоўбцах.
У раённую бальніцу зьвярнуліся чацьвёра пацярпелых: непадалёк ад чыгуначнай станцыі спачатку воўк напаў на мужчыну і жанчыну, потым у гэтым жа раёне — яшчэ на адну пару мінакоў. Мэдыкі зафіксавалі ў пацярпелых шматлікія укушаныя раны.
Фота з афіцыйнага сайту
Фота з афіцыйнага сайту
Наступнае паведамленьне пра ваўка паступіла ў міліцыю літаральна празь некалькі хвілін з вуліцы 17-га верасьня: мясцовы жыхар паведаміў, што воўк стаў кідацца на ягоны аўтамабіль. Міліцыя выехала на месца здарэньня.
Для абясшкоджваньня ваўка міліцыянт-кіноляг групы затрыманьня выкарыстаў табэльную агнястрэльную зброю — аўтамат Калашнікава, гаворыцца ў паведамленньі. Жывёла атрымала раненьне лапы і пабегла хавацца спачатку ў бок поля на ўскраіне горада, а потым у бліжэйшы лес.
«Там міліцэйскімі нарадамі жывёла была блякаваная, а чальцамі БТПР, якія прыбылі на месца здарэньня, абясшкоджаная», — распавялі ў міліцыі.
Дзікія ваўкі вельмі рэдка выходзяць да людзей у горад. Як правіла, падобныя факты агрэсіі ваўка ў адносінах да чалавека ў буйных населеных пунктах адзінкавыя і тлумачыліся шаленствам жывёлаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкаму. Жывёлу ліквідавалі.

Позна ўвечары 26 студзеня ў міліцыю паступіла адразу некалькі паведамленьняў пра агрэсіўнага ваўка, які зьявіўся ў Стоўбцах.

У раённую бальніцу зьвярнуліся чацьвёра пацярпелых: непадалёк ад чыгуначнай станцыі спачатку воўк напаў на мужчыну і жанчыну, потым у гэтым жа раёне — яшчэ на адну пару мінакоў. Мэдыкі зафіксавалі ў пацярпелых шматлікія укушаныя раны.

Наступнае паведамленьне пра ваўка паступіла ў міліцыю літаральна празь некалькі хвілін з вуліцы 17-га верасьня: мясцовы жыхар паведаміў, што воўк стаў кідацца на ягоны аўтамабіль. Міліцыя выехала на месца здарэньня.

Для абясшкоджваньня ваўка міліцыянт-кіноляг групы затрыманьня выкарыстаў табэльную агнястрэльную зброю — аўтамат Калашнікава, гаворыцца ў паведамленньі. Жывёла атрымала раненьне лапы і пабегла хавацца спачатку ў бок поля на ўскраіне горада, а потым у бліжэйшы лес.

«Там міліцэйскімі нарадамі жывёла была блякаваная, а чальцамі БТПР, якія прыбылі на месца здарэньня, абясшкоджаная», — распавялі ў міліцыі.
Дзікія ваўкі вельмі рэдка выходзяць да людзей у горад. Як правіла, падобныя факты агрэсіі ваўка ў адносінах да чалавека ў буйных населеных пунктах адзінкавыя і тлумачыліся шаленствам жывёлаў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт