У Беларусі скарачаецца крэдытаваньне дзяржаўных праграм 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        26.01.2019 12:41
                    
                    Пра гэта гаворыцца ў дакладзе намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Сяргея Калечыца на пашыраным пасяджэньні праўленьня.
                
                         Будынак Нацбанку Беларусі ноччу
commons.wikimedia.org/Anatolick/Public Domain CC0
Будынак Нацбанку Беларусі ноччу
commons.wikimedia.org/Anatolick/Public Domain CC0
                     
У Беларусі скарачаецца крэдытаваньне дзяржаўных праграм 
Крэдытаваньне дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у Беларусі ў 2019 годзе прадугледжана ў абʼёме 800 млн беларускі рублёў, што на 35,5% ніжэй за ўзровень 2018 года.
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Сяргея Калечыца на пашыраным пасяджэньні праўленьня, апублікаваным на сайце Нацбанку, перадае БелТА.
Па словах Сяргея Калечыца, узровень дзелавой і інвэстыцыйнай актыўнасьці ў Беларусі ў 2018 годзе абумовіў рост абʼёму крэдытаваньня эканомікі банкамі і Банкам разьвіцьця на 15,7%, у тым ліку ў беларускіх рублях – на 20%. Пры гэтым абʼём крэдытаваньня ў рамках дзяржаўных праграм скараціўся. Удзельная вага запазычанасьці па такіх крэдытах з пачатку года паменшала на 4,5 адсоткавага пункта і на 1 сьнежня 2018 года склала 31,2%.
https://nn.by/?c=ar&i=224259

nn.by/эж