Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі за «экстрэмізм»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.01.2019 12:12
Актывістаў міліцыя затрымала сёньня раніцай.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain
Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі за «экстрэмізм»
Марыну і Вячаслава Касінеравых міліцыянты затрымалі сёньня раніцай. І ўжо пасьпелі асудзіць.
Сёньня, 25 студзеня, Марыну і Вячаслава Касінеравых затрымалі пад пад'ездам, калі яны ішлі на працу. Іх павезьлі спачатку ў РАУС, а потым на суд. Касінеравых судзілі ў судзе Маскоўскага раёна за «экстрэмізм». Іх прызналі вінаватымі паводле артыкулу 17.11 КаАП – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і асудзілі да штрафу. Марыну Касінераву – да 40 базавых велічыняў, Вячаслава – да 50 базавых, паведаміла ў сваім фэйсбуку Марына.
Марыну і Вячаслава Касінеравых міліцыянты затрымалі сёньня раніцай. І ўжо пасьпелі асудзіць.
Сёньня, 25 студзеня, Марыну і Вячаслава Касінеравых затрымалі пад пад'ездам, калі яны ішлі на працу. Іх павезьлі спачатку ў РАУС, а потым на суд. Касінеравых судзілі ў судзе Маскоўскага раёна за «экстрэмізм».
Іх прызналі вінаватымі паводле артыкулу 17.11 КаАП – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і асудзілі да штрафу. Марыну Касінераву – да 40 базавых велічыняў, Вячаслава – да 50 базавых, паведаміла ў сваім фэйсбуку Марына.
Новы час/ав