Амбасада ЗША ў Менску згортвае грамадзкую дзейнасьць
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.01.2019 11:02
Гэта зьвязана з часовым спыненьнем фінансаваньня з боку ўрада ЗША.
Foto: www.instagram.com/usembby/
У зьвязку з амэрыканскім бюджэтным крызысам амбасада ЗША ў Беларусі вымушаная часова згарнуць сваю грамадзкую дзейнасьць за выключэньнем надзвычайных сытуацый, зьвязаных з пагрозай жыцьцю або абаронай прыватнай уласнасьці, а таксама з нацыянальнай бясьпекай.
З гэтай прычыны пасольства ЗША ня мае магчымасьці прыняць удзел у XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
6-10 лютага ў Менску пройдзе традыцыйная Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, але пасольства ЗША не возьме ў ёй удзелу ў якасьці ганаровага госьця з-за «шатдаўна» ў Злучаных Штатах. Адбудзецца толькі прэзэнтацыя літаратурных твораў амэрыканскіх аўтараў, якія прымуць удзел у выставе-кірмашы.
Паводле Наша Ніва/юл