Павал Севярынец выдаў новую кнігу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.01.2019 09:52
Прэзэнтацыя адбудзецца 29 студзеня а 18.30 на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Менску.
лідар БХД Павал Севярынецаўтар Я. Іванюк
Былы палітвязень, палітык, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік і журналіст Павал Севярынец выдаў новую кнігу пад назвай «Каменнае сэрца». Гэта зборнік эсэ, у які ўвайшлі творы, напісаныя за апошнія дваццаць гадоў: кароткія гісторыі з беларускай няволі – «сутак», «хіміі», турмаў – паказваюць сёньняшнюю Беларусь знутры. Жыцьцё ва ўмовах рэжыму, як яно ёсьць.
Кніга «Лісты з лесу», фрагмэнты з якой вы зможаце прачытаць у зборніку, была прызнаная штотыднёвікам «Наша Ніва» найлепшай беларускай кнігай 2007 года, а «Беларуская глыбіня» (у зборніку зьмешчаны выбраныя главы) – стала ляўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча.
Таксама ў зборнік «Каменнае сэрца» ўключаны шэраг тэкстаў Паўла Севярынца, якія яшчэ не публікаваліся. Кніга выйшла ў сэрыі «Беларуская турэмная літаратура».
Паводле ПЦ «Вясна»/юл