Мінінфармацыі зарэгістравала TUT.by
Галоўным рэдактарам сеткавага выданьня зьяўляецца Марына Золатава.
У Беларусі зарэгістравалі сеткавае выданьне — TUT.by, інфармуе прэс-служба Міністэрства інфармацыі. Адзначаецца, што ў абноўленым законе „Аб СМІ” яны атрымліваюць усе правы й нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.
Як даведалася Эўрарадыё, галоўным рэдактарам сеткавага выданьня зьяўляецца Марына Золатава.
Папраўкі ў закон „Аб сродках масавай інфармацыі”, прынятыя ў 2018 годзе, прадугледжваюць добраахвотную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў у якасьці СМІ. Для іх увялі спэцыяльны тэрмін — „сеткавыя выданьні”. Супрацоўнікі незарэгістраваных інтэрнэт-рэсурсаў журналістамі па-ранейшаму ня лічацца, дзяржаўныя органы маюць права адмаўляць ім у акрэдытацыі.
Раней у якасьці сеткавых выданьняў былі зарэгістраваныя sb.by (сайт газэты „Беларусь сегодня”), zviazda.by (сайт газэты „Звязда”) і недзяржаўны навінавы агрэгатар belnovosti.by.
У студзені сёлета Генпракуратура накіравала справу галоўнага рэдактара TUT.by Марыны Золатавай у Менскі гарадзкі суд. Яе вінавацяць у бязьдзейнасьці службовай асобы („справа БелТА”). Золатавай пагражае як мінімум штраф, а як максымум — да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
euroradio.fm/аз