Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы выбіраюць працу ў дзяржструктурах

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.01.2019 12:01
34% беларусаў лічаць, што лепш за ўсё працаваць на дзяржаўным прадпрыемстве або арганізацыі.
Foto: pixabay.com/CC0

Жыхароў краіны прасілі выказаць сваё меркаваньне, дзе лепш за ўсё працаваць у Беларусі. Пераважная большасьць рэспандэнтаў – 34% – адказалі, што гэта лепш за ўсё рабіць на дзяржаўным прадпрыемстве або ў дзяржарганізацыі.

На другім месцы па папулярнасьці (19%) - «замежныя (заходнія) прадпрыемствы, якія маюць сваё падразьдзяленьне» ў Беларусі.

У тройку самых распаўсюджаных адказаў (15,9%) таксама ўваходзіць імкненьне працаваць у буйной прыватнай камэрцыйнай арганізацыі.

У лік самых непапулярных адказаў увайшлі праца ў аддзяленьні расейскага (6,5%) і кітайскага (2,8%) прадпрыемства ў Беларусі.

10% рэспандэнтаў адказалі «ня ведаю», а яшчэ 0,8% адмовіліся ад адказу.

Агульнанацыянальны рэпрэзэнтатыўнае апытаньне было праведзена Беларускай аналітычнай майстэрняй у сьнежні 2018 года на запыт «Ежедневника». Выбарка склала 1080 чалавек.

Ежедневник/Tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт