Logo Polskiego Radia
Print

Сілічы і Лагойск узначалілі рэйтынг курортаў краін СНД па зімовым адпачынку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.01.2019 11:02
Рэйтынг складзены на аснове інтэрнэт-апытаньня, праведзенага да Сусьветнага дня сьнегу.
www.pixabay.comwww.pixabay.comFoto: pixabay.com/CC0

Інфармацыю распаўсюдзіла расійскае аналітычнае агенцтва «ТурСтат». У топ-5 увайшлі курорты ў Беларусі, Казахстане, Азербайджане, Армэніі і Кыргызстане.

За Лагойск і Сілічы рэспандэнты аддалі 32% галасоў, за Шымбулак ў Казахстане – 23%, за курорты Шахдаг і Туфандаг у Азэрбайджане – 16%. Курорт Цахкадзор ў Армэніі сабраў 8% галасоў, Каракол у Кыргызстане – 6%, Чымган ва Ўзбэкістане – 5%.

Сусьветны дзень сьнегу адзначаецца як дзень зімовых відаў спорту ў перадапошняе нядзелю студзеня з 2012 года па ініцыятыве Міжнароднай фэдэрацыі лыжнага спорту.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт