МАК адмовіў у выдачы ліцэнзіі антыдопінгавай лябараторыі ў Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        17.01.2019 14:16
                    
                                 
                
                
                    «Яны моцна не тлумачаць, чаму адмовілі. Наколькі я ведаю, па ўсім сьвеце ёсьць каля 30 краін, якія маюць ліцэнзіраваныя лябараторый – і іх колькасьць МАК павялічваць ня хоча».
                
                
                    
                         pixabay.com
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          
МАК адмовіў у выдачы ліцэнзіі антыдопінгавай лябараторыі ў Беларусі
У Беларусі ў бліжэйшы час ня зьявіцца ліцэнзаваная міжнародная антыдопінгавай лябараторыі, заявіў начальнік адзела па разьвіцьці алімпійскага руху Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Дзьмітры Даўгалёнак.
Паводле яго слоў, МАК, адмаўляючы ў акрэдытацыі беларускай лябараторыі, не тлумачыць прычын адмовы.
«Яны моцна не тлумачаць, чаму адмовілі. Наколькі я ведаю, па ўсім сьвеце ёсьць каля 30 краін, якія маюць ліцэнзіраваныя лябараторый – і іх колькасьць МАК павялічваць ня хоча», – сказаў прадстаўнік НАК.
У Нацыянальным алімпійскім камітэце паведамілі, што праз прыпыненьня дзейнасьці бліжэйшай да Беларусі маскоўскай лябараторыі, пробы беларускіх спартоўцаў для аналізу адпраўляюцца ў замежныя лябараторыі. Такі альгарытм дзеяньняў павялічвае фінансавыя выдаткі.
Спартовы функцыянэр Дзьмітры Даўгалёнак заявіў, што колькасьць выпадкаў выкарыстаньня допінгу беларускімі спартоўцамі ў апошнія гады зьнізілася.
Паводле https://www.interfax.by/news/belarus/1253187
У Беларусі ў бліжэйшы час ня зьявіцца ліцэнзаваная міжнародная антыдопінгавай лябараторыі, заявіў начальнік адзела па разьвіцьці алімпійскага руху Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Дзьмітры Даўгалёнак.
Паводле яго слоў, МАК, адмаўляючы ў акрэдытацыі беларускай лябараторыі, не тлумачыць прычын адмовы. «Яны моцна не тлумачаць, чаму адмовілі. Наколькі я ведаю, па ўсім сьвеце ёсьць каля 30 краін, якія маюць ліцэнзіраваныя лябараторый – і іх колькасьць МАК павялічваць ня хоча», – сказаў прадстаўнік НАК.
У Нацыянальным алімпійскім камітэце паведамілі, што праз прыпыненьня дзейнасьці бліжэйшай да Беларусі маскоўскай лябараторыі, пробы беларускіх спартоўцаў для аналізу адпраўляюцца ў замежныя лябараторыі. Такі альгарытм дзеяньняў павялічвае фінансавыя выдаткі.
Спартовы функцыянэр Дзьмітры Даўгалёнак заявіў, што колькасьць выпадкаў выкарыстаньня допінгу беларускімі спартоўцамі ў апошнія гады зьнізілася.
Паводле interfax.by/эж