Дзень Волі -2019 плянуюць адсьвяткаваць на стадыёне
16 студзеня была пададзеная заяўка ў Менгарвыканкам на сьвяткаваньне Дня Волі – 2019. Асноўныя мерапрыемствы прапануецца правесьці 24 сакавіка, у нядзелю. На краудфандынгавай пляцоўцы Talaka.by стартаваў збор сродкаў на правядзеньне сьвята.
Паводле сцэнару заяўкі, з 12.00 да 14.00 пройдзе збор удзельнікаў на вуліцы Кастрычніцкай і шэсьце з дэманстрацыяй да стадыёна «Дынама», на якім з 14.00 да 22.00 адбудуцца мітынг і вялікі канцэрт зь меркаваным удзелам 30 тысяч чалавек. Заяўка на правядзеньне масавага мерапрыемства была пададзеная ад культурніцкай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» і Партыі БНФ. Пасьля атрыманьня дазволу да арганізацыі і правядзеньня Дня Волі – 2019 будзе прыцягнутае шырокае кола грамадзкіх і камэрцыйных арганізацый, паведамляецца на старонцы мерапрыемства «Дзень Волі – 2019».
У заяўцы гаворыцца, што «публічнае сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое атрымала народную назва «Дзень Волі», пройдзе пад лёзунгам «Жыве Незалежная Беларусь».
Мерапрыемства накіравана на нацыянальную кансалідацыю вакол каштоўнасьцяў дзяржаўнага сувэрэнітэту, разьвіцьця і ўмацаваньня беларускай нацыі, на прыцягненае ўвагі беларускага грамадзтва да спадчыны БНР, на нацыянальнае адзінства дзеля абароны незалежнасьці Беларусі.
Тым часам ідзе выбар лягатыпу сьвяткаваньня Дня волі-2019.
Нагадаем, у 2018 годзе 100-годдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі сьвяткавалі на пляцоўцы ля Опэрнага тэатра. Тады адзначаць стагодзьдзя БНР сабралася каля 50 тысяч чалавек.
Паводле https://www.kp.by/online/news/3356899/
16 студзеня была пададзеная заяўка ў Менгарвыканкам на сьвяткаваньне Дня Волі – 2019. Асноўныя мерапрыемствы прапануецца правесьці 24 сакавіка, у нядзелю. На краудфандынгавай пляцоўцы Talaka.by стартаваў збор сродкаў на правядзеньне сьвята.
Паводле сцэнару заяўкі, з 12.00 да 14.00 пройдзе збор удзельнікаў на вуліцы Кастрычніцкай і шэсьце з дэманстрацыяй да стадыёна «Дынама», на якім з 14.00 да 22.00 адбудуцца мітынг і вялікі канцэрт зь меркаваным удзелам 30 тысяч чалавек.
Заяўка на правядзеньне масавага мерапрыемства была пададзеная ад культурніцкай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» і Партыі БНФ. Пасьля атрыманьня дазволу да арганізацыі і правядзеньня Дня Волі – 2019 будзе прыцягнутае шырокае кола грамадзкіх і камэрцыйных арганізацый, паведамляецца на старонцы мерапрыемства «Дзень Волі – 2019».
У заяўцы гаворыцца, што «публічнае сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое атрымала народную назва «Дзень Волі», пройдзе пад лёзунгам «Жыве Незалежная Беларусь».
Мерапрыемства накіравана на нацыянальную кансалідацыю вакол каштоўнасьцяў дзяржаўнага сувэрэнітэту, разьвіцьця і ўмацаваньня беларускай нацыі, на прыцягненае ўвагі беларускага грамадзтва да спадчыны БНР, на нацыянальнае адзінства дзеля абароны незалежнасьці Беларусі.Тым часам ідзе выбар лягатыпу сьвяткаваньня Дня волі-2019.
Нагадаем, у 2018 годзе 100-годдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі сьвяткавалі на пляцоўцы ля Опэрнага тэатра. Тады адзначаць стагодзьдзя БНР сабралася каля 50 тысяч чалавек.
Паводле kp.by/эж