Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка прапануе Зымбабвэ праекты, якія пабачыць увесь зымбабвійскі народ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.01.2019 12:00
17 студзеня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Зымбабвэ Эмэрсанам Мнангагвам.
PAP/EPA/SERGEI GRITS / POOL

Беларусь прапануе Зымбабвэ пабудаваць стратэгію і канкрэтны плян разьвіцьця супрацоўніцтва на пэрспэктыву, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня на сустрэчы з прэзыдэнтам Зымбабвэ Эмэрсанам Мнангагвам, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што Беларусь ня можа на глыбокай аснове будаваць супрацоўніцтва з усімі краінамі Афрыкі, таму спрабуе знайсьці тых, з кім бы магла выбудаваць стратэгічнае партнэрства.
Ён адзначыў, што Зымбабвэ зараз перажывае нялёгкія часы, як і Беларусь у свой час — больш за 20 гадоў таму. Лукашэнка падкрэсьліў, што падобныя складаныя этапы праходзіць любая дзяржава, якая спрабуе рэфармаваць, удасканаліць і пабудаваць уласную эканоміку і грамадзтва.
Лукашэнка таксама адзначыў, што з вялікім задавальненьнем наведае Зымбабвэ, але заявіў аб неабходнасьці перад гэтым дамовіцца і рэалізаваць там чатыры-пяць канкрэтных праектаў. "Такіх праектаў, якія б убачыў увесь зымбабвійскі народ", — сказаў Лукашэнка.
Мнангагва ў сваю чаргу адзначыў, што паміж Беларусьсю і Зымбабвэ склаліся вельмі цесныя і добрыя ўзаемаадносіны. "З часу майго апошняга візыту ў Рэспубліку Беларусь, які адбыўся каля чатырох гадоў таму, мы пастаянна падтрымлівалі цесныя сувязі. І я вельмі рады, што ў нас ёсьць такія адкрытыя і прамыя кантакты, — сказаў ён. — Паміж нашымі краінамі склаліся вельмі цесныя і добрыя ўзаемаадносіны. Мая адміністрацыя і народ Зымбабвэ ў цэлым разглядаюць Рэспубліку Беларусь як брацкую краіну".
Мнангагва падкрэсьліў, што Зімбабвэ на працягу амаль двух дзесяцігодзьдзяў зьведвае розныя эканамічныя санкцыі, краіна фактычна была ізаляваная.
"У выніку санкцый наша нацыянальная валюта абрынулася. Нам давялося адысьці ад выкарыстаньня нацыянальнай валюты і ў лютым 2009 года распрацаваць так званы пакет валют, у яго былі ўключаныя брытанскі фунт стэрлінгаў, эўра, даляр ЗША і іншыя, — расказаў ён. — Першапачаткова на даляр ЗША прыпадала прыблізна 40%, яшчэ столькі ж прыпадала на валюту адной з афрыканскіх рэспублік. Астатнія 20% былі разьмеркаваныя паміж іншымі валютамі. Аднак з часам сытуацыя зьмянілася, і даляр стаў дамінаваць у Зымбабвэ. Сёньня на яго прыпадае прыкладна 90% усіх транзакцый".
Мнангагва падзякаваў Лукашэнку за аказаны яму і членам дэлегацыі цёплы прыём, а таксама за падтрымку яго краіны ў гэтыя нялёгкія для яе часы, паведамляе прэс-служба.
....

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт