Лукашэнка прызначыў новага міністра транспарту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        15.01.2019 10:56
                    
                                 
                
                
                    Чыноўнік атрымаў задачу палепшыць жыцьцё людзей у бліжэйшыя гады.
                
                
                    
                         Аляксандр Лукашенкаgazetaprawna.pl / ShutterStock
Аляксандр Лукашенкаgazetaprawna.pl / ShutterStock
                     
                
                
                
               
                
                         15 студзеня Аляксандар Лукашэнка студзеня прызначыў новага міністрам транспарту і камунікацый. Ім стаў Аляксей Аўраменка.
Крэсла міністра пуставала з лістапада, калі беларускі кіраўнік «перамясьціў» Анатоля Сівака з пасады міністра транспарту ў кіраўнікі сталічнага гарвыканкаму. Узамен звольненага Андрэя Шорца. Тады Новы міністар ня быў прызначаны.
Цяперашняе прызначэньне адбылося ў рамках шырэйшага прызначэньня Лукашэнкам кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Апроч міністра транспарту прызначаны новы кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Ім стаў Валянтын Татарыцкі. Новапрызначаныя чыноўнікі атрымалі задачу – палепшыць жыцьцё людзей перад 2020 годам, які будзе для краіны будуць асаблівым, насычаным палітычнымі падзеямі, падкрэсьліў беларускі кіраўнікі.
Новапрызначаны міністар не навічок у сфэры транспарту. Аляксей Аўраменка з 2016 году займаў пасаду намесьніка міністра транспарту і камунікацый. Дагэтуль цягам 7 гадоў працаваў ва ўпраўленьні транспарту, сувязі і інфарматызацыі апарату Савета Міністраў.
У 1999 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію, у 2010 – Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце.
Паводле Белта/Радыё «Свабода»/юл